Апрацоўка:

Кшыштаф Грушка (Krzysztof Gruszka)
– юрысконсульт, партнёр у канцылярыі “АККГ Грушка Кідава” (“AKKG Gruszka Kidawa”) у г. Катавіцы
Адказы на асноўныя пытанні.

ГУМАНІТАРНАЯ ВІЗА
ПОБЫТ ГРАМАДЗЯНАЎ БЕЛАРУСІ
НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА

ШТО ГЭТА ТАКОЕ, УМОВЫ ВЫДАЧЫ, АСНОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Што такое “гуманітарная віза”?

Гуманітарная віза выдаецца для аказання гуманітарнай дапамогі іншаземцу, які хацеў бы яе атрымаць
У якіх абставінах беларускі грамадзянін можа атрымаць гуманітарную візу?

У сувязі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі, у выпадку боязі пераследу ці рэпрэсій з боку дзяржаўных органаў, калі ёсць падставы лічыць, што дадзены іншаземец знаходзіцца пад пагрозай, ён можа атрымаць гуманітарную візу.

Ці гуманітарная віза платная?

Не, калі заява была пададзеная ў консульстве. Калі Вы падасце візавую заяву ў візавым пункце (так званым візавым цэнтры, VFS), то аплата эквівалентная 11 еўра.

У прынцыпе, нічым. Розніца, у прыватнасці, у адсутнасці магчымасці працаваць у Польшчы падчас знаходжання
на яе падставе і вызваленне ад аплаты. Як правіла, заявы
с просьбай выдаць візу па гуманітарных прычынах павінныя быць прыярытэтам у параўнанні з іншымі заявамі.

Чым гуманітарная віза адрозніваецца ад іншых віз?

Ці віза дазваляе шмат разоў праяжджаць праз польска-беларускую мяжу?

Так, на працягу ўсяго перыяду дзеяння візы.

Як доўга дзейнічае гумантарную віза?

Гуманітарная віза дзейнічае максімум год.
У прынцыпе, так, аднак магчыма падаць заяву, якая затрымае момант пачатку дзеяння візы максімум на тры месяцы. Да пачатку дзеяння візы немагчыма прайсці мяжу на яе падставе.

Ці віза дзейнічае з моманту яе выдачы?

Прыклад: калі віза была выдадзеная 5 верасня і пачынае дзейнічаць з 1 кастрычніка, то першы раз прайсці мяжу на яе падставе можна толькі 1 кастрычніка.

ПРАЦЯГ ДЗЕЯННЯ ВІЗЫ

Ці можна працягнуць тэрмін дзеяння гуманітарнай візы?

Так, можна працягнуць тэрмін дзеяння візы падчас знаходжання ў Польшчы. Гэта магчыма адзін раз. У выпадку завяршэння тэрміну дзеяння візы, неабходна атрымаць новую ў польскім консульстве.

Калі можна хадайнічаць аб працягу гуманітарнай візы?

Працяг візы магчымы толькі тады, калі адначасова маюць месца наступныя ўмовы:
a) немагчыма пакінуць тэрыторыю Польшчы па гуманітарных прычынах да завяршэння тэрміну дзеяння візы;
b) працяг тэрміну дзеяння візы неабходны па важнай прычыне;
c) не змянілася мэта знаходжання на падставе візы, якую неабходна працягнуць;
d) няма абставін, што былі б прычынай адмовы ў выдачы візы.

Не. Сама віза не дае падстаў працаваць на тэрыторыі Польшчы. Акрамя таго, іншаземец не мае права працаваць і на падставе дазволу на працу, калі знаходжанне на тэрыторыі Польшчы адбываецца на падставе гуманітарнай візы.

Адзіны спосаб, без неабходнасці з’яжджаць з Польшчы, – гэта атрымаць агульны дазвол на знаходжанне і працу (jednolite zezwolenie na pobyt i pracę). Падаць такую заяву можа іншаземец, які знаходзіцца ў Польшчы на падставе нацыянальна візы (у іншаземцаў з шэнгенскай візай такой магчымасці няма). У той жа час, іншаземец не можа распачаць працу да атрымання пазітыўнага рашэння кампетэнтнага органа (працэс можа заняць больш за дзесяць месяцаў, у залежнасці ад месца падачы заявы).

У іншым выпадку, небходна атрымаць працоўную візу, якую выдаюць консульскія ўстановы па-за Польшчай, то бок з Польшчы трэба з’ехаць. Наогул, віза атрымліваецца ў той дзяржаве, грамадзянамі якой мы з’яўляемся, але можна хадайнічаць аб выдачы візы ў іншай дзяржаве. Канчатковае рашэнне аб выдачы прымае консул.

Хто выдае рашэнне аб працягу дзеяння візы?
Рашэнне на гэты конт выдае адпаведны ваявода, на падставе Твайго месца знаходжання.
Усю неабходную інфармацыю на гэты конт можна знайсці тут
ПРАЦА ПАДЧАС ДЗЕЯННЯ ГУМАНІТАРНАЙ ВІЗЫ

Ці падчас знаходжання ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы я магу працаваць?

Ці падчас знаходжання ў Польшчы працадаўца можа атрымаць для мяне дазвол на працу?

Так, але працадаўца не зможа працаўладкаваць асобу, пакуль яна не атрымае права знаходзіцца на падставе дакумента, што дазволіць выконваць працу (напрыклад, працоўнай візы). Умова легальнага працаўладкавання ў Польшчы – права выканання працы і легальнае знаходжанне, што дазваляе яе выконваць.

Грамадзяне некаторых краін, у тым ліку, Беларусі, маюць права працаваць на падставе так званай заявы аб давярэнні выконваць працу (oświadczenie o powierzeniu wykonywania pracy). Ці знаходзячыся на гуманітарнай візе, я магу працаваць на такой падставе?

Не. Іншаземец, які знаходзіцца ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы, не можа выконваць працы ў Польшчы. Гэта пацвярджае і Упраўленне па пытаннях іншаземцаў.

Ці знаходзячыся ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы, ёсць магчымасць весці гаспадарчую дзейнасць?

У дадзеным выпадку ўсё залежыць ад формы гэтай дзейнасці і функцыі, якую іншаземец павінен быў бы выконваць у яе рамах. Іншаземец мае права стварыць у Польшчы, напрыклад, таварыства з абмежаванай адказнасцю (spółka z ograniczoną działalnością, быць яе пайшчыкам) ці акцыянернае таварыства (spółka akcyjna, быць яго акцыянерам), аднак ён не можа выконваць у іх функцыі члена праўлення, калі б выконваў яе агульным чынам 6 месяцаў на працягу чарговых 12 месяцаў. Іншымі словамі, незалежна ад формы таварыства, іншаземец не можа выконваць у ім функцый, што заключаюцца ў вядзенні яго спраў (заключэнне дамоў, выдача даверанасцей і г. д.). Нормы не прадугледжваюць стварэння іншаземцамі поўных таварыстваў.

На падставе гуманітарнай візы не дазваляецца і вядзенне індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці (самастойнае працаўладкаванне (samozatrudnienie), так званы ІП).

АДМОВА Ў ВЫДАЧЫ ВІЗЫ

Калі консул можа адмовіць у выдачы візы?

Закон прадугледжвае некалькі выпадкаў. Гэта мае месца ў наступных сітуацыях:
a) фігураванне іншаземца ў рэестры асоб, знаходжанне якіх на тэрыторыі Польшчы непажаданае (напрыклад, яго раней асудзілі ў Польшчы і прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды ці штрафу);
b) знаходжанне іншаземца ў шэнгенскім рэестры адмоваў уезду (прычым, у такой сітуацыі консул мае права выдаць гуманітарную візу, улічваючы, аднак, інтарэсы краіны, што ўнесла іншаземца ў гэты рэест);
c) сумневы наконт волі іншаземца пакінуць тэрыторыю Польшчы падчас тэрміну дзеяння візы;
d) адсутнасць дастатковых сродкаў на утрыманне ў Польшчы ці вяртанне назад;
e) адсутнасць медыцынскай страхоўкі;
f) выкарыстоўванне іншаземцам падробленых дакументаў пры падачы заявы;
g) указанне іншаземцам няпраўды ці затойванне праўды ў рамах працэдуры;
h) непраўдзівыя персанальныя дадзеныя ў заяве.

Мне адмовілі ў візе – што я магу зрабіць?

Калі консул адмовіў іншаземцу ў выдачы візы, іншаземец мае права накіраваць консулу заяву з просьбай разгледзець справу яшчэ раз. Хадайніцтва неабходна накіраваць на працягу 14 дзён ад даты атрымання рашэння аб адмове ў выдачы візы. Консул абавязаны зноў разгледзець справу на працягу 7 дзён ад даты атрымання заявы.

СКАСАВАННЕ ЦІ АНУЛЯВАННЕ ВІЗЫ

Ці віза можа быць скасаваная ці ануляваная?

Так. Віза можа быць скасаваная ў тым выпадку, калі ў перыяд яе дзеяння з’явіліся перадумовы, што абгрунтоўваюць адмову ў яе выдачы (напрыклад, унясенне іншаземца ў рэестр асоб, знаходжанне якіх на тэрыторыі Польшчы непажаданае).

Віза можа быць скасаваная і на падставе заявы асобы, якая яе атрымала. У такім выпадку, заява падаецца консулу ці каменданту аддзела/ падраздзялення памежнай службы.

Віза можа быць ануляваная, калі ў момант яе выдачы мелі месца абставіны, што абгрунтоўваюць адмову ў яе выдачы.

СТАТУС УЦЕКАЧА І ДАДАТКОВАЯ АХОВА

Ці акрамя гуманітарнай візы ў Польшчы ёсць іншыя спосабы абароны іншаземцаў?

Так. Іншаземец можа атрымаць статус уцекача ці дадатковую ахову (ochrona uzupełniająca).


Што такое “статус уцекача”?

Статус уцекача атрымлівае іншаземец, які ў выніку абгрунтаванай боязі пераследу ў краіне паходжання з-за сваёй расы, веравызнання, нацыянальнасці, палітычных перакананняў ці прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы не можа ці не хоча карыстацца абаронай гэтай краіны.

Ці грамадзяне Беларусі могуць атрымаць статус уцекача ў сувязі з цяперашняй сітуацыяй у гэтай краіне?

Усё залежыць ад меркавання кампетэнтнага органа, але на нашую думку на дадзены момант – не. Пераслед у разуменні патрэбы ацэнкі перадумоў для атрымання статусу ўцекача павінен – з улікам сваёй сутнасці ці паўтаральнасці – з’яўляцца сур’ёзным парушэннем правоў чалавека, у прыватнасці, правоў, адмена якіх недапушчальная, альбо быць кумуляцыяй розных дзеянняў ці іх адсутнасці, у прыватнасці, тых, што з’яўляюцца парушэннем правоў чалавека, уплыў якіх настолькі ж адчувальны, як і пераслед.

Пакуль што сітуацыя ў Беларусі не мае доўгатэрміновага характару – гэта, хутчэй, паасобныя выпадкі. У сувязі з гэтым, вельмі сумнеўна, што на дадзены момант кампетэнтныя органы прызнавалі б статус уцекача грамадзянам Беларусі.

Калі я магу атрымаць дадатковую ахову ў Польшчы?

На гэтую ахову маюць права іншаземцы, вяртанне якіх у краіну можа пацягнуць за сабой смяротнае пакаранне, прымусовае спагнанне, катаванні, бесчалавечнае і прыніжальнае абыходжанне ці сур’ёзную персаналізаваную пагрозу жыццю і здароўю, што вынікае з паўсюднага гвалту ў адносінах да мірнага насельніцтва.
Хто дае іншазеімцу дадатковую ахову?

Рашэннее выдае кіраўнік Упраўлення па пытаннях іншаземцаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców). Заява падаецца праз каменданта падраздзялення Памежнай службы падчас знаходжання ў Польшчы.

Я падаў заяву з просьбай прадставіць мне дадатковую ахову, але мая віза скончылася. Што рабіць?

Як правіла, польскія органы не могуць выдаць рашэння аб тым, каб абавязаць іншаземца вярнуцца падчас працэдуры аб прадстаўленні дадатковай аховы.

Як доўга дзейнічае дадатковая ахова?
Такога кшталту рашэнне выдаецца бестэрмінова. Аднак, яно можа быць ануляванае, у прыватнасці, тады, калі знікнуць перадумовы прадстаўлення такой аховы (не будзе пагрозы іншаземцу з боку яго краіны паходжання) альбо апынецца, што ахова была прадстаўленая на падставе несапраўднай інфармацыі ці падробленых дакументаў.

Так. Іншаземцы, якія карыстаюцца ў Польшчы дадатковай аховай (ochrona uzupełniająca), могуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу.

Ці можна працаваць, маючы дадатковую ахову?

Якія перадумовы не дазваляюць атрымаць у Польшчы дадатковую ахову?
Асноўныя з гэтых перадумоў наступныя:
a) здзяйсненне ў Польшчы цяжкага злачынства;
b)калі кампетэнтны орган палічыць, што іншаземец пагражае дзяржаўнай ці грамадскай бяспецы

ЗНАХОДЖАННЕ ПА ГУМАНІТАРНЫХ ПРЫЧЫНАХ І ТАЛЕРАВАНАЕ ЗНАХОДЖАННЕ

Калі выдаецца дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах ці на талераванае знаходжанне (pobyt tolerowany)?
Рашэнні на конт гэтага выдаюцца ў той сітуацыі, калі іншаземец знаходзіцца ў Польшчы нелегальна (напрыклад, у яго скончыўся тэрмін дзеяння візы), а выдача рашэння аб вяртанні ў краіну паходжання прывяла б да пагрозы яго праву на жыццё, свабоду, прымусу да працы, да пазбаўлення права на сумленны судовы працэс, асуджэння без юрыдычнай падставы ці катаванняў.

Чым адрозніваюцца дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах ад дазволу на талераванае знаходжанне (pobyt tolerowany)?
Як правіла, адзінае адрозненне – гэта тое, што згода на талераванае знаходжанне можа быць выдадзеная іншаземцу, калі ёсць падставы адмовіць яму ў дазволе па гуманітарных прычынах (напрыклад, здзяйсненне цяжкага злачынства на тэрыторыі Польшчы ці здзяйсненне ў іншай краіне дзеяння, што лічыцца ў Польшчы цяжкім злачынствам: забойства, разбой з выкарыстаннем небяспечнай прылады, падробка грошай і г. д.).

Ці я магу хадайнічаць аб згодзе на знаходжанне па гуманітарных прычынах ці згодзе на талераванае знаходжанне (pobyt tolerowany)?
Не. Такая працэдура пачынаецца аўтаматычна, калі ў выпадку абавязцельства іншаземца вярнуцца з’явяцца абставіны, што абгрунтоўваюць выдачу такога рашэння (напрыклад, падчас допыту).

Хто выдае дазвол на знаходжанне іншаземца па гуманітарных прычынах ці дазвол на талераванае знаходжанне (pobyt tolerowany)?
Камендант падраздзялення Памежнай службы ці камендант аддзела Памежнай службы.
Ці я магу працаваць у Польшчы, маючы дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах ці дазвол на талераванае знаходжанне (pobyt tolerowany)?
Так. Іншаземец, у якога ёсць такое рашэнне, мае права працаваць у Польшчы без дазволу на працу
Калі можа быць ануляванае рашэнне аб выдачы згоды на знаходжанне па гуманітарных прычынах?
У сітуацыі, калі іншаземец трывала пакінуў тэрыторыю Польшчы, вярнуўся ў краіну паходжання, зніклі перадумовы выдачы яму згоды, апынулася, што ён затойваў істотную інфармацыю, выкарыстоўваў падробленыя дакументы, з’явіліся абставіны, што абгрунтоўваюць адмову выдачы згоды, нават калі яна была дадзеная раней.
Калі можа быць ануляванае рашэнне аб выдачы згоды на талераванае знаходжанне (pobyt tolerowany)?
Як правіла, па тых жа прычынах, як і згода на знаходжанне па гуманітарных прычынах, аднак у дадзеным выпадку дастаткова адзін раз пакінуць тэрыторыю Польшчы падчас дзеяння згоды
ul. Wiejska 13-3,
Warszawa
Тэл.: +48 695 807 059
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website